Пошук

06.02.2018 11:56   KAI.pl

Кіраўнік душпастырства спартсменаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы біскуп Мар’ян Флорчык паедзе на XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнхчане.

Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі стане для іерарха шостай. Першы раз ён суправаджаў каманду на Гульнях у Турыне ў 2006 годзе.

Цікава, што свой душпастыр будзе і ў спартсменаў у Аўстрыі.

Польскі іерарх прызнаўся, што яго ўклад у вынікі польскіх спартсменаў будзе «мізэрны або нават ніякі»:

«Мой уклад — больш такі чалавечы, духоўны. Спартсменаў, трэнераў і супрацоўнікаў я ахінаю малітвай. Канешне, мы шмат размаўляем. Чэрпаць надзею і падтрымку ў духоўнай рэальнасці вельмі важна для іх», — сказаў біскуп Флорчык.

Алімпіяда ў Пхёнхчане пройдзе з 9 па 25 лютага.

Абноўлена 16.05.2018 17:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.