Даследаванне, апублікаванае Інстытутам EURISPES пад назвай «Італія 2018», паказвае, што ў Італіі на сёння жыве 2,6 млн мусульман.
Пры гэтым 1,7 млн чалавек — мігранты, якія складаюць 65 працэнтаў усяго мусульманскага насельніцтва краіны.
Яны паходзяць з 48 краін свету і трох кантынентаў. У Італіі для іх дзейнічае 906 мячэцяў. У Рыме з 1994 года было пабудавана 28 такіх месцаў малітвы.
Самая шматлікая колькасць мусульман у Італіі паходзіць з краін Магрыбу (Марока, Алжыр, Туніс, Лівія, Маўрытанія) — 720 тысяч, пры гэтым толькі з аднаго Марока ў Італіі пражывае 504 тысячы бежанцаў.
426 тысяч чалавек — мігранты з Балканаў (271 тысяча — з Албаніі).
Часцей за ўсё мігранты-мусульмане жывуць у сталіцы Італіі — 364 тысячы чалавек. Пры гэтым штогод на Апенінскі паўвостраў прыбываюць па 8 тысяч мігрантаў-мусульман. Згодна з прагнозамі, праз дзесяць гадоў іх колькасць павялічыцца ў два разы.
Як адзначаецца ў даследаванні, толькі 26 працэнтаў мусульман практыкуюць сваю веру і наведваюць мячэці.