Пошук

24.01.2018 16:53   KAI.pl

У Пуэрта-Мальданада ў Перу адбылася першая сустрэча Перадсінадальнай рады Сіноду Біскупаў для краін Амазоніі.

Пра пасяджэнне, якое прайшло 19–20 студзеня, праінфармаваў кардынал Клаўдыё Хуммес, стваральнік Пан-Амазонскай касцёльнай сеткі. У сустрэчы прынялі ўдзел біскупы з Балівіі, Бразіліі, Эквадора, Калумбіі, Перу, Сурынама, Венесуэлы, Гвіяны.

Яны гаварылі пра галоўныя праблемы, датычныя рэгіёну, і цяжкасці ў душпастырскай працы, а таксама пра грамадскую і экалагічную сітуацыю ў сваіх краінах.

Пасяджэнне Спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў, прысвечанае рэгіёну Пан-Амазонія, пройдзе ў кастрычніку 2019 года ў Ватыкане.

Папярэднія Спецыяльныя асамблеі былі прысвечаны Нідэрландам (1980 г.), Еўропе (1991 г. і 1999 г.), Афрыцы (1994 г. і 2009 г.), Лівану (1995 г.), Амерыцы (1997 г.), Азіі (1998 г.), Акіяніі (1998 г.) і Блізкаму Усходу (2010 г.).

Абноўлена 24.01.2018 23:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.