Пошук

11.01.2018 14:58   Аляксандр Гелагаеў / Паводле: www.lifesitenews.com / Catholic.by

У ЗША зменшылася колькасць вучняў, якія маюць сексуальныя зносіны ў першых класах старэйшай школы. Пра гэта сведчыць новае даследаванне Міністэрства аховы здароўя ЗША.

Тым не менш лічбы ўсё яшчэ дастаткова высокія, хоць колькасць выпускнікоў сярэдніх школ у ЗША, якія прызнаюцца, што ўжо мелі секс, зменшылася да 41 працэнта ў 2015 годзе з 47 працэнтаў у 2005 годзе.

Асабліва тэндэнцыя змяншэння сексуальнай актыўнасці назіраецца сярод выпускнікоў 9–10 класаў (у ЗША 12-гадовая сярэдняя адукацыя — заўв. аўт.).

«Што лепш — сказаць хлопцу пачакаць ці сказаць хлопцу, што цяжарная? Секс мае наступствы»

Працэнт сексуальна актыўных хлопцаў у гэтым узросце знізіўся з 48 да 43, сярод дзяўчат — з 46 да 39.

«Ранні пачатак сексуальнай актыўнасці звязаны з вялікай рызыкай захворвання інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, падлеткавай цяжарнасцю», — адзначаецца ў даследаванні.

Хоць дзяржаўная ўстанова не піша пра прычыны такіх зменаў, яны адбыліся на фоне таго, як у перыяд кіраўніцтва прэзідэнта ЗША Джорджа Буша з кансерватыўнай Рэспубліканскай партыі былі ўведзены курсы, якія вучаць вучняў не таму, як займацца сексам і выкарыстоўваць прэзерватывы, а таму, што ў падлеткавым узросце правільна ўстрымлівацца ад сексу.

Міністэрства аховы здароўя на сваім афіцыйным сайце пры гэтым прызнае, што ўстрыманне ад сексу ў падлеткавым узросце «на 100 працэнтаў адзіны надзейны шлях абароны ад СНІДу і іншых хваробаў, якія перадаюцца палавым шляхам, і ад [выпадковай] цяжарнасці. Чым менш палавых партнёраў, тым менш верагоднасць сексуальнага кантакту з чалавекам, хворым на СНІД або венерычную хваробу».

Абноўлена 11.01.2018 15:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа