Пошук

05.01.2018 10:33   KAI.pl
фота кс. Яна Раманоўскага

Больш за 300 тысяч пілігрымаў наведала санктуарый св. Якуба ў Санцьяга-дэ-Капмастэла ў 2017 годзе. Гэта абсалютны рэкорд у гісторыі санктуарыя.

Ужо 13 снежня лічба пілігрымаў перасягнула адзнаку ў 300 тысяч. Шчаслівым рэкардсменам стаў студэнт са Злучаных Штатаў Амерыкі Эндру Лэркін.

У 2017 годзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла прыбыло пілігрымаў на 8 працэнтаў больш, чым летась.

Кс. Ян Раманоўскі, сённяшні прэфект семінарыі ў Гродне, ужо двойчы праходзіў шляхам св. Якуба

Большасць ішла ў санктуарый пешшу — 278 тысяч чалавек. Роварам прыехала 21 тысяча пілігрымаў, конна — 417 чалавек. З кожным разам павялічваецца і лічба тых, хто прыбывае сюды на інвалідных вазках. Сёлета гэта лічба дасягнула 43 чалавек.

56 працэнтаў пілігрымаў — замежнікі. З іх 16 працэнтаў — італьянцы, 14 працэнтаў — немцы, 10 працэнтаў — амерыканцы.

Мужчын сярод пешых пілігрымаў было больш, чым жанчын (153 тысячы мужчын і 147 тысяч жанчын).

Абноўлена 05.01.2018 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця