Больш за 25 тон (!) гуманітарнага грузу з Чарнавіцкай дыяцэзіі дастаўлена ў Святагорскую лаўру Украінскай Праваслаўнай Царквы.
Як паведамляецца на сайце лаўры, дапамогу арганізавала адна з прыхаджанак Свята-Мікалаеўскага сабора горада Чарнаўцы.
Сваімі сіламі праз знаёмых і сяброў, звяртаючыся ў праваслаўныя храмы, жанчына і раней не раз збірала і адпраўляла пацярпелым на Данбасе мірным жыхарам дапамогу — медыкаменты, прадукты і грошы. Пабачыўшы на сайце паведамленне пра цяжкасці ўтрымання бежанцаў у Святагорскай лаўры, жанчына вырашыла сабраць дапамогу і туды.
На працягу трох месяцаў былі сабраны адзенне, абутак і прадукты.
Жанчына падзякавала за дапамогу ў зборы гуманітарнай дапамогі Мітрапаліту Чарнавіцкаму і Букавінскаму Мялецію Ягоранку, духавенству епархіі і ўсім добрым людзям.