Пошук

14.12.2017 15:24   interfax-religion.ru
"Пакланенне мудрацоў", Якуб Карнэліс ван Остзанен (1470?-1533)

У Музеі гісторыі рэлігіі Пецярбурга 14 снежня адкрываецца новы выставачны праект Ефіма Рэзвана «Мудрацы прыйшлі».

Як паведамляе прэс-служба музея, гэта адзін з першых вынікаў гісторыка-этнаграфічнай экспедыцыі, што праходзіла з 15 па 31 сакавіка 2017 года ў межах праекта «Матэрыяльны свет Карана (Штодзённае жыццё Аравіі часоў Прарока)», які рэалізавалі Музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага «Кунсткамера» РАН, Лейдэнскі інстытут рацыянальнага монатэізму і часопіс Manuscripta Orientalia.

Жыхары Пецярбуга даведаюцца, што аб’ядноўвае шматгалосы арабскі кірмаш, напоўнены пахам незлічоных прыпраў, і свята Божага Нараджэння, адкуль на самой справе прыйшлі Мудрацы і што ў сапраўднасці яны прынеслі маленькаму Езусу.

Сярод экспанатаў праекта — карціна «Пакланенне валхвоў» Якаба Карнэліса ван Остзанена — узор нідэрландскага жывапісу пачатку XVI стагоддзя з характэрнымі прыкметамі мастацкай манеры майстроў паўночнага маньерызму.

Наведвальнікі выстаўкі таксама змогуць паглядзець ладан вясновага і асенняга збору, а таксама мірру, набытую на кірмашы ў Салале вясной 2017 года. Духмянасці змешчаны ў традыцыйныя кошыкі.

На выстаўцы таксама прадстаўлена батлейка, зробленая з сушанага гарбуза, пальмовай саломкі, дрэва і ракавіны кауры.

Абноўлена 14.12.2017 17:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.