Пошук

13.12.2017 11:03   blagovest-info.ru

Руская Праваслаўная Царква (РПЦ) палічыла неактуальнай прапанову Папы Рымскага скарэктаваць тэкст малітвы «Ойча наш». Пра гэта пішуць «Известия».

«Мы зыходзім з таго, што ў рускім, а дакладней у царкоўнаславянскім перакладзе ў нас склалася традыцыя ўспрыняцця, якая выключае рызыкі, пра якія кажа рымскі Пантыфік», — заявіў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхата Вахтанг Кіпшыдзэ.

«Таму для нас гэтае пытанне не з’яўляецца актуальным», — цытуе прадстаўніка РПЦ тэлеканал RT.

«Гэта не Бог уводзіць мяне ў спакусу, каб потым убачыць, як я ўпаў. Нябесны Айцец не робіць гэтага. Нябесны Айцец дапамагае неадкладна ўстаць. Гэта д’ябал уводзіць нас у спакусу, гэта яго дзеянні», — заявіў 6 снежня Пантыфік падчас сёмай праграмы з цыклу «Ойча наш», якая выйшла на тэлеканале італьянскага епіскапату TV2000.

Абноўлена 13.12.2017 12:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа