Пошук

12.12.2017 15:07   KAI.pl

Пяць гадоў таму ў твітары з’явіўся профіль @Pontifex, які сёння чытаюць 43 мільёны карыстальнікаў. Сярод дзевяці моўных версій найчасцей папскія твіты чытаюць па-іспанску і па-англійску (па 15, 5 млн чытачоў).

На трэцім месцы — італьянская версія старонкі (4, 8 млн чытачоў), затым — партугальская (3, 4 млн) і французская (1 млн). За твітамі Пантыфіка па-польску сочаць 996 тысяч карыстальнікаў, па-лацінску — 856 тысяч, па-нямецку — 570 тысяч, па-арабску — 398 тысяч.

Акаўнт у твітары 12 снежня 2012 года пачаў весці папа Бэнэдыкт XVI. Першы твіт змяшчаў наступныя словы: «Шаноўныя сябры! З радасцю яднаюся з вамі ў твітары. Дзякую за прыгожыя адказы і ад усяго сэрца благаслаўляю».

У сакавіку 2013 г. пасля абрання Пантыфікам папа Францішак пераняў акаўнт @Pontifex. Апошні яго допіс за 11 снежня паведамляе: «Палітычная дзейнасць павінна сапраўды стаць на службу чалавечай асобы, супольнага дабра і абароны стварэння».

Абноўлена 12.12.2017 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.