Пошук

06.12.2017 11:35   interfax-religion.ru

Кіраўнік руху «Жанчыны за жыццё» Наталля Масквіціна прывітала ідэю выплат за нараджэнне першага дзіцяці, якія пачнуцца ў Расіі са студзеня 2018 года.

«Выплаты за першынца могуць паўплываць на статыстыку абортаў», — заўважыла Наталля «Интерфаксу» 4 снежня.
Па інфармацыі кіраўніка пралайф-руху, кожныя тры секунды ў Расіі здзяйсняецца адзін аборт.

«Жанчыны, якія вырашаюць перарваць цяжарнасць, вельмі часта адштурхоўваюцца ад свайго фінансавага стану. Штомесячныя грашовыя выплаты могуць стаць сур’ёзнай апорай і паўплываць на рашэнне жанчыны не рабіць аборт», — сказала Наталля Масквіціна, каментуючы ініцыятыву Прэзідэнта Расіі.

Не менш важны, па яе меркаванні, і маральны аспект. «Дзяржава нагадвае нам: дзеці патрэбныя, і мы гатовы за іх змагацца. Жанчына ў крызіснай сітуацыі ўсяляк шукае падтрыкі збоку і часта не атрымлівае яе нават у коле ўласнай сям’і. Таму рэальная дапамога дзяржавы, мяркую, зможа знізіць колькасць абортаў», — пераканана грамадскі дзеяч.

Як паведамлялася раней, са студзеня будучага года ўстанаўліваюцца штомесячныя грашовыя выплаты за першае дзіця. Сума будзе складаць у сярэднім 10 523 рублі (151 еўра) у залежнасці ад рэгіёна Расіі. Прэтэндаваць на грашовую дапамогу змогуць сем’і з сярэднім даходам менш за пражытачны мінімум, усталяваны ў суб’екце пражывання. Грашовую дапамогу плануецца выплачваць па факце нараджэння першага дзіцяці і да дасягнення ім узросту паўтара года.

Абноўлена 07.12.2017 22:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа