Пошук


Выстаўка кумранскіх рукапісаў, запланаваная ў 2019 годзе ў музеі Бібліі ў Франкфурце-на-Майне, можа не адбыцца. Упраўленне старажытнасцяў Ізраіля адмовіла ў наданні дазволу на вываз манускрыптаў з краіны, паколькі ўрад Германіі адмаўляецца прызнаць рукапіс уласнасцю ізраільскай дзяржавы.

На старажытныя яўрэйскія рукапісы на сёння прэтэндуюць Іарданія і Палесціна (Палесцінская аўтаномія).

Віцэ-мэр Франкфурта-на-Майне Уве Бэкер выказаў абурэнне такой пазіцыяй нямецкіх урадаўцаў: «Калі Германія не хоча прызнаваць прававы статус кумранскіх рукапісаў як аб’екта сусветнай культурнай спадчыны Ізраіля, гэта драматычна змяняе каардынаты нямецка-ізраільскіх адносін».

На думку Бэкера, такімі паводзінамі Германія шкодзіць адносінам з хрысціянамі Блізкага Усходу.

Кумранскія рукапісы — сувоі (назвы знойдзеных манускрыптаў) Мёртвага мора, знойдзеныя ў 1947 годзе і датаваныя ад 250 г. да н.э. і да 68 г. пасля н.э. Гэтая знаходка зрабіла сенсацыю ў біблійным свеце.

Абноўлена 05.12.2017 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.