Адказваючы на пытанні журналістаў, вяртаючыся ў Ватыкан з Бангладэша, Святы Айцец выказаўся наконт свайго магчымага візіту ў Індыю і Кітай.
Пантыфік адзначыў, што перамовы з урадам Дэлі зацягнуліся, і выказаў надзею, што, калі будзе яшчэ жыць, атрымае іншую магчымасць наведаць гэтую краіну ў 2018 годзе. Раней меркавалася, што папа Францішак можа спалучыць візіт у М’янму і Бангладэш і з наведваннем Індыі.
Пантыфік таксама запэўніў, што візіт у Кітай у бліжэйшы час не плануецца і што ў перамовах трэба мець вялікае цярпенне і лагоднасць. «Брамы сэрца адкрытыя, і я думаю, што падарожжа ў Кітай было б карысным усім. Я ахвотна наведаў бы гэтую краіну», — сказаў Папа.