Пошук


Святы Айцец завяршыў візіт у Бангладэш. Каля 17.30 па мясцовым часе самалёт з папам Францішкам накіраваўся ў Рым.

Перад гэтым у міжнародным аэрапорце горада Дака адбылася кароткая цырымонія развітання, у якой прыняў удзел прэм’ер-міністр краіны Шэйх Хасіна Вазед і некаторыя іншыя прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў.

Такім чынам завяршылася 21-е міжнароднае падарожжа папы Францішка. Яно працягвалася з 26 лістапада па 2 снежня 2017 г. За гэты дні Пантыфік наведаў М’янму і Бангладэш. Святы Айцец сустрэўся з кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў, мясцовым духавенствам, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі, моладдзю, хворымі, маліўся разам з каталіцкімі супольнасцямі, прысутнымі ў гэтых краінах.

«Дарагія сябры ў М’янме і Бангладэш, дзякую за вашу гасціннасць! Малюся аб Божых благаслаўленнях гармоніі і міру для вас», — напісаў Пантыфік  у твітары.

Абноўлена 05.12.2017 12:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця