Пошук

01.12.2017 16:47   deon.pl
Фота: shutterstock.com

Сярод усіх ранейшых антыабортных ініцыятыў — больш за 830 тысяч подпісаў — сабралі ў Польшчы пад грамадзянскім праектам закона, які выкрэслівае еўгенічныя перадумовы перарывання цяжарнасці.

30 лістапада прадстаўнікі камітэту грамадзянскай заканадаўчай ініцыятывы «Стоп аборт» скіравалі праект у Сейм Польшчы.

«Спадзяёмся, што Сейм прыме закон, што дазволіць выратаваць больш за 1000 дзяцей у год, якіх забіваюць па прычыне падазрэння ў інваліднасці», — распавяла ініцыятар праекту Кая Годэк. Яна таксама падзякавала ўсім валанцёрам, што ўдзельнічалі ў зборы подпісаў.

Грамадзянская заканадаўчая ініцыятыва «Стоп аборт», у межах якой вялася праца над праектам закону і збор подпісаў пачалі існаваць па ініцыятыве фонду «Жыццё і сям’я» і CitizenGO-Польшча. Валанцёры гэтых арганізацый збіралі подпісы штодзённа па ўсёй Польшчы, ладзячы акцыі ў абарону ненароджаных дзяцей і ідэнтычнасці шлюбу як саюзу жанчыны і мужчыны.

«Вялікая актыўнасць тых, хто ўдзельнічае ў абароне жыцця, і рашучая рэакцыя з боку людзей добрай волі, зацікаўленых у гэтай тэме, паказалі, што для палякаў абарона жыцця ненароджаных дзяцей, у якіх выяўлена падазрэнне на наяўнасць невылечнай хваробы, ляжыць глыбока на сэрцы. Сабраныя подпісы — гучны голас грамадзянаў у справе забароны забойства дзяцей, якія самі сябе абараніць не могуць», — заўважаюць арганізатары акцыі.

Згодна з грамадзянскай ініцыятывай, ад моманту перадачы подпісаў у Сейм парламент мае тры месяцы на вызначэнне тэрміну першага чытання праекту закона, таму гэта павінна адбыцца да 28 лютага наступнага года.

«Стоп аборт» — гэта грамадзянская заканадаўчая ініцыятыва. Яна мае адно патрабаванне — прыбраць з польскага заканадаўства еўгенічныя аборты — магчымасць забойства ненароджанага дзіцяці з-за падазрэнняў хваробы або інваліднасці.

Моцай існуючага закону забіваецца 95 працэнтаў дзяцей, народжаных у польскіх радзільнях. На аснове даных Міністэрства аховы здароўя, у 2016 годзе на 1098 абортаў прыпадала 1042, падставай на здзяйсненне якіх былі падазрэнні на хваробу або інваліднасць.

Каб заручыцца падтрымкай польскіх біскупаў, 7 чэрвеня ініцыятары акцыі прадставілі ініцыятыву біскупам падчас пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы, якое праходзіла ў Закапанэ. З таго часу чатыры біскупы ўжо шматразова распавядалі на гэтую тэму, кожны раз падтрымліваючы гэтую акцыю.

Абноўлена 01.12.2017 22:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.