Пошук

21.11.2017 12:54   credo.pro

24 лістапада ў санктуарыі «Пакутаў Панскіх» у Шаргарадзе, што на Віннічыне (Украіна), пройдзе Крыжовы шлях за памерлых, рэпрэсаваных святароў і ахвяраў Галадамору.

Распачнецца набажэнства святой Імшой у 12.00, затым пройдзе Крыжовы шлях уздоўж капліц-прыпынкаў, якія на дадзены момант яшчэ будуюцца.

Як вядома, у Шаргарадзе ўзводзяць трохкіламетровы Крыжовы шлях з капліцамі і фігурамі ў натуральную велічыню. Будаўніцтва кожнай з 14 капліц узялі на сябе мясцовыя каталіцкія і праваслаўныя сем’і. На сёння ўсе капліцы знаходзяцца на розных этапах будаўніцтва, але пілігрымкі ў санктуарый ужо ладзяцца. Чатыры разы на год тут адбываецца дыяцэзіяльны Крыжовы шлях, а яшчэ часцей — парафіяльны.

26 мая 2017 года касцёл св. Фларыяна ў Шаргарадзе і Крыжовы шлях каля яго былі абвешчаны санктуарыем Пакутаў Панскіх.

Абноўлена 21.11.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця