Пошук

16.11.2017 16:33   112.ua

Вярхоўная Рада Украіны ўключыла 25 снежня ў пералік выхадных дзён у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння па грыгарыянскім календары. «За» законапраект №5496 прагаласавала 238 народных дэпутатаў.

Онлайн-трансляцыю пасяджэння парламента вёў тэлеканал «112 Украина».

Законапраект устанаўлівае святочным і выхадным днём 25 снежня. Аўтары ініцыятывы сцвярджаюць, што каля 11 тысяч каталіцкіх і пратэстанцкіх супольнасцяў, што складаюць каля 30% ад усіх дзеючых рэлігійных арганізацый Украіны, святкуюць Божае Нараджэнне па грыгарыянскім календары — 25 снежня.

Дакумент павінен падпісаць спікер парламента Андрэй Парубій і Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Затым тэкст будзе апублікаваны ў афіцыйным выданні «Голос Украины». На наступны дзень пасля гэтага змены ўступяць у сілу.

Абноўлена 17.11.2017 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа