Пошук

15.11.2017 12:01   Паводле: «Интерфакс» / Catholic.by

Вярхоўная Рада Украіны мае намер разгледзець законапраект, у якім прапаноўваецца вызначыць 25 снежня святочным і непрацоўным днём.

Паводле «Интерфакс», 13 лістапада старшыня камітэта па пытаннях культуры і духоўнасці Украіны Мікалай Княжыцкі папрасіў унесці дадзены законапраект на разгляд парламента.

«Божае Нараджэнне — 25 снежня — прапаноўваецца зрабіць выхадным днём таксама як і 7 студзеня, паколькі ва Украіне шмат католікаў і пратэстантаў, якія просяць аб такіх зменах. І мы маем падтрымку залы», — сказаў дэпутат.

На сёння ва Украіне афіцыйным святочным днём з’яўляецца 7 студзеня — Раство па юліянскім календары, якім карыстаюцца Праваслаўная і Грэка-Каталіцкая Цэрквы.

Варта адзначыць, што ў Беларусі каталіцкае Божае Нараджэнне — 25 снежня — афіцыйна лічыцца святочным і выхадным днём і стаіць у адным шэрагу з іншымі рэлігійнымі святамі краіны.

Абноўлена 16.11.2017 00:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця