У паўднёвым Іраку ўпершыню за апошнія 70 гадоў улады дазволілі адкрыць хрысціянскую адукацыйную пляцоўку. Аб дазволе на будаўніцтва хрысціянскай пачатковай школы, дадзеным Міністэрствам адукацыі Ірака, паведаміў халдэйскі арцыбіскуп Басры Хабіб Аль-Науфалі.
Падрыхтоўчыя працы працягваліся паўтара гады, а адкрыццё запланавана на верасень 2018 года. Школа працаўладкуе настаўнікаў на 6 гадзін у дзень і будзе выкарыстоўваць праграму, прадугледжаную вышэйзгаданым міністэрствам. Акрамя арабскай і англійскай мовы ў школе можна будзе вывучаць таксама арамейскую. Настаўнікі належаць да розных рэлігійных груп.
«Наша ўстанова будзе адчынена для розных груп, хоць у большасці гэта будуць мусульмане, — распавёў арцыбіскуп Аль Науфалі. — Мы верым у культуру разнароднасці. Хрысціяне жылі тут з ІІ стагоддзя, але ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у вялікай колькасці яны пакінулі Ірак, па розных прычынах абіраючы эміграцыю», — дадаў каталіцкі іерарх халдэйскага абраду.
Калісьці вызнаўцы Хрыста складалі большую частку жыхароў Барсы і большасць з іх належала да багатага слоя насельніцтва. Пачынаючы з XVIII ст. яны адкрылі тут 9 пачатковых і сярэдніх школ, але ў 1974 годзе гэтыя ўстановы сталі нацыяналізаванымі. У апошні час хрысціянская супольнасць тут значна зменшылася. Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых частках Ірака.