У Італіі ў выдавецтве паўлінаў выйшаў падручнік камунікацыі для семінарыстаў. Аўтарамі выдання пад назвай «Пра зямлю і пра неба» сталі Адрыяно Фабрыс і кс. Івано Мафеіс.
Ва ўступе да кнігі генеральны сакратар епіскапату Італіі біскуп Нанцыё Галанціна адзначае, што камунікацыя павінна «любіць праўду, што можа падацца відавочным, але гэта не так».
Падручнік, прызначаны найперш семінарыстам, можа быць дарэчы і ў дыяцэзіях, касцёльных рухах, а таксама ў СМІ, асабліва тых, якія размаўляюць «на ты» з моладдзю. У першай частцы кнігі згадваецца гісторыя сродкаў інфармацыі, а таксама іх уплыў на грамадства і выхаванне. У другой — канкрэтныя парады, як наладзіць кампетэнтную і добрую камунікацыю.
Біскуп Галанціна дадае: «Злоўжыванне правам выказвання, сведкамі чаго мы з’яўляемся ў грамадскіх СМІ, не ідзе ў накірунку любові да праўды і служэння ёй: хацелася б адзначыць, што ашаламляльнаму павелічэнню лічбы “праінфармаваных” людзей не адпавядае лічба тых, хто здольны да распазнавання ці да выхавання...»