Пошук

03.11.2017 10:16   deon.pl

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон атрымае тытул ганаровага каноніка латэранскага капітула. Пра гэта на сваім сайце паведаміла газета La Croix.

Французскі прэзідэнт працягне такім чынам традыцыю сваіх суайчыннікаў. Першым ганаровым канонікам латэранскага капітула ў 1604 годзе стаў Генрых IV, першы французскі манарх з дынастыі Бурбонаў.

У 1957 годзе гэтым тытулам быў узнагароджаны прэзідэнт Рэнэ Коці. Пазней канонікамі таксама станавіліся яго наступнікі, пачынаючы ад Шарля дэ Голя за выключэннем Жоржа Пампіду, Франсуа Мітэрана і Франсуа Аланда.

Апошнім кіраўніком Францыі, які прымаў гэты тытул у 2007 годзе, быў Нікаля Сарказі.

Абноўлена 03.11.2017 10:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.