Пошук

20.10.2017 14:08   irs.in.ua / Catholic.by

Вялікая палата Еўрапейскага Суда па правам чалавека пацвердзіла права рэлігійных арганізацый на самакіраванне. Гэтае рашэнне сігналізуе 47 дзяржавам, якія ўваходзяць у Раду Еўропы, пра неабходнасць паважаць права Царквы рэгуляваць уласнымі справамі самастойна.

Як паведамляе Інстытут рэлігійнай свабоды, такое рашэнне Суд прыняў 14 верасня па справе «Нагі супраць Венгрыі», чым пацвердзіў прынцып царкоўнай аўтаноміі і абараніў права Цэркваў на «царкоўныя суды і дысцыпліну служыцеляў Царквы».

Праваабарончая арганізацыя ADF International прадставіла Суду сваё экспертнае заключэнне, сцвярджаючы, што, паводле міжнароднага права, Цэрквы павінны мець магчымасць кіраваць сваімі ўнутранымі справамі без умяшальніцтва ўраду.

Прынятае рашэнне пракаментаваў дырэктар ADF International Пол Коўлман: «Міжнароднае права і, у прыватнасці, Еўрапейская Канвенцыя аб абароне правоў чалавека абараняе прынцып аўтаноміі Царквы пры разглядзе ўнутраных дысцыплінарных пытанняў. Дзяржава не павінна адыгрываць ніякай ролі ва ўнутраным кіраванні рэлігійных арганізацый».

Паводле рашэння Вялікай палаты, дзяржава не павінна ўмешвацца ў адносіны паміж Царквой і яе служыцелямі.

Нагадаем, што раней Парламецкая Асамблея Рады Еўропы прыняла асобную рэзалюцыю, у якой падкрэсліла, што Цэрквы і рэлігійныя арганізацыі з’яўляюцца часткай грамадства і адыгрываюць важную ролю ў грамадскім жыцці краіны.

Абноўлена 20.10.2017 14:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця