Пошук

28.10.2025 23:15   Паводле: belarus21.by

28 кастрычніка Спецпасланнік Папы Льва XIV, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці перад сваім вяртаннем у Рым пасля ўдзелу ў галоўных урачыстасцях з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандрам Аляксеевічам Румакам.

Паводле інфармацыі афіцыйнай старонкі Апарата Упаўнаважанага belarus21.by, бакі абмяняліся меркаваннямі аб ролі рэлігіі ў развіцці дыялогу паміж краінамі, дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывах далейшага супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла.

Падчас сустрэчы высокі госць адзначыў зацікаўленасць у стварэнні далейшых умоў для развіцця Касцёла ў Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця