Пошук

18.10.2017 13:32   rublev.com / Catholic.by

Упершыню ў гісторыі публіцы стаў дасяжны адзін з трох уцалелых экзэмпляраў Бібліі Ціндэйла — першага выдання Бібліі на англійскай мове.

Як паведамляе сайт Anglican Communion News Service, рэдкае выданне для наведвальнікаў сабора св. Паўла дасяжна толькі на працягу двух дзён — 12 і 28 кастрычніка.

Біблія Ціндэйла

Ціндэйл вывучаў філалогію ў Кембрыджскім універсітэце ў хуткім часе пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Даследаваўшы сачыненні Эразма, Ціндэйл прыйшоў да высновы, што веруючыя ў розных краінах павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове.

У 1522 годзе англійскі вучоны-гуманіст Уільям Ціндэйл нелегальна набыў копію нямецкага перакладу Новага Запавету Марціна Лютэра.

Ціндэйл паведаміў пра свой намер перакласці Біблію лонданскаму біскупу Катберту Тансцелу, аднак той не падтрымаў гэтага пачынання. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады забаранілі перакладаць Біблію на англійскую мову, вучоны пераехаў на кантынент і асеў у Гамбургу, дзе ў 1524 годзе завяршыў пераклад Новага Запавету.

Першае яго выданне ўбачыла свет ў 1526 годзе. Пераклад быў забаронены ў Англіі, любая яго копія павінна была быць спалена.

У 1534 і 1536 гадах выйшлі адрэдагаваныя перакладчыкам выданні, а пасля яго смерці яны рэдагаваліся і прэзентаваліся яшчэ некалькі разоў. Да 1566 года было выдадзена ўжо 40-е па ліку выданне.

У 1536 годзе Ціндэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і 6 кастрычніка спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя.

Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч экзэмпляраў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі. Біблія Ціндэйла адыграла ключавую ролю ў распаўсюджванні Рэфармацыі ў Англіі.

Выстава «самай небяспечнай кнігі Англіі эпохі Цюдораў» прымеркавана да 500-годдзя Рэфармацыі.

Абноўлена 18.10.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця