Пошук

17.10.2017 11:24   pravmir.ru / Catholic.by

Паводле распараджэння Мітрапаліта Калаўрыцкага Амброзія святары мітраполіі будуць на працягу тыдня біць у званы па тры хвіліны кожны дзень, пратэстуючы супраць закона, які легалізуе змену полу ў Грэцыі.

Грэчаскія святары, як паведамляе apnews.com, таксама заклікаюць да адмены «антыхрысціянскага і антыгрэчаскага» закона.

У заяве, якая асуджае гомасексуалізм як «смяротны грэх» і пратэстуе супраць «любых ненатуральных адхіленняў», таксама выказаны непакой адносна таго, што «наступным будзе закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы».

«Мы ненавідзім грэх, але не грэшнікаў», — падкрэсліваецца ў заяве мітраполіі.

Таксама плануецца змясціць банеры з пратэстамі ў Эгіёне, адміністрацыйным цэнтры мітраполіі.

Паводле прынятага закона, грэкам дазваляецца з 15 гадоў пры жаданні змяняць пол па спрошчанай працэдуры праз суд.

Абноўлена 17.10.2017 16:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.