Пошук

19.09.2023 18:11   Паводле: svjazep.org

18 верасня ў Афінах распачалася Сустрэча біскупаў Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў Еўропы, у якой бяруць удзел таксама прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Як паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа ў Мінску svjazep.org, у сходзе, які называецца «Братэрская сінакса», ўдзельнічаюць больш за 60 іерархаў з супрацоўнікамі з 20-і краін Еўропы. Гэта прадстаўнікі Каталіцкіх Касцёлаў розных традыцый: візантыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на сустрэчы прадстаўляюць Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек MIC і іераманах Лявонцій Тумоўскі MSU.

У праграме Сінаксы — чытанне багаслоўскіх дакладаў, іх абмеркаванне і літургічныя службы. 19 верасня, у аўторак, адбудзецца Боская Літургія ў катэдральным саборы Грэка-каталіцкага Экзархата ў Афінах, а 20 верасня, у сераду, запланавана Вячэрня ў катэдры Армянскага Ардынарыята ў сталіцы Грэцыі.

На пачатку працы Сінаксы прывітальныя словы да ўдзельнікаў скіравалі Апостальскі нунцый ў Грэцыі арцыбіскуп Ян Рамэо Паўлоўскі, Старшыня Рады канферэнцый біскупаў Еўропы арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас і Сакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў мансеньёр Мішэль Жаляк.

Працы ўдзельнікаў гэтай душпастырскай Сінаксы аб’яднаны адной тэмай — «Сям’я ў сучасным свеце. Выклікі і надзеі для Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў».

Абноўлена 19.09.2023 18:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця