Пошук

11.10.2017 12:50   sib-catholic.ru / Catholic.by

Францішкане Кустодыі Святой Зямлі адзначаць 800-годдзе сваёй прысутнасці на Блізкім Усходзе трохдзённай канферэнцыяй і шэрагам урачыстых набажэнстваў і сустрэч у Старым горадзе Іерусаліма.

«Як францішкане мы разглядаем гэтыя восем стагоддзяў як праяўленне Божага Провіду, вернасці і дабрыні ў адносінах да нас, таму што Бог выбраў просты, бедны, але каларытны касцёльны інструмент, які час ад часу становіцца крыху брудным, каб працягвалася не наша гісторыя, але Яго ўласная, якая заўсёды з’яўляецца гісторыяй збаўлення», — адзначыў а. Франчэско Патон, кіраўнік Кустодыі францішканаў Святой Зямлі.  

Генеральны настаяцель Закона Братоў Меншых а. Майкл Перы адкрые святкаванне юбілею літургічнай цырымоніяй 16 кастрычніка ў касцёле Святога Збаўцы. На наступны дзень прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры зачытае даклад «Пра ролю францішканаў на Святой Зямлі». Дзень 18 кастрычніка будзе прысвечаны разважанню пра значэнне фрэсак у Верхняй базыліцы святога Францішка ў італьянскім Асізі. Копіі фрэсак дэманструюцца з мая гэтага года ля ўвахода ў курыю францішканскай Кустодыі Святой Зямлі.

Юбілейныя ўрачыстасці распачаліся ў чэрвені, калі францішкане здзейснілі пілігрымку ў Акру — месца першага прыбыцця францішканаў на Святую Зямлю ў 1217 годзе.

Кустодыя Святой Зямлі ў наступныя два гады таксама плануе правесці некалькі мерапрыемстваў з мэтай нагадаць пра сустрэчу св. Францішка Асізскага, заснавальніка францішканскага ордэна, у 1219 г. з султанам Малекам-Эль-Камелем у Егіпце.

Першыя манахі францішкане высадзіліся ў Акры ў 1217 г. на чале з а. Эліем да Картонам. З таго часу манахі Закону Братоў Меншых прысвячаюць сваю дзейнасць на Святой Зямлі ахове месцаў, важных для хрысціянства, і аказанню дапамогі мясцовым жыхарам.

Абноўлена 11.10.2017 16:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця