Пошук

03.10.2017 11:12   sib-catholic.ru

Егіпецкія ўлады маюць намер выкарыстаць святыя месцы трох сусветных рэлігій на Сінайскім паўвостраве для развіцця паломніцтва і экскурсійна-пазнавальнага турызму, паведаміў губернатар правінцыі Паўднёвы Сінай Халед Фода.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Сінай — гэта калыска трох сусветных рэлігій, ён увасабляе дух мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных канфесій», — сказаў Фода, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай развіццю рэлігійнага турызму.

Паводле слоў замміністра па справах старажытнасцяў Мухамеда Абдэль Латыфа, на тэрыторыі Сіная ёсць гістарычныя мячэці і старажытныя мусульманскія крэпасці. Праз Сінай у Егіпет прыйшлі першыя мусульмане, тут праходзяць маршруты першых пілігрымаў, якія накіроўваліся ў Меку і Медыну.

Ён дадаў, што важнымі рэлігійнымі помнікамі на Сінаі таксама лічацца гара Майсея, манастыр св. Кацярыны, цэрквы і мячэць у падножжа гары, а таксама старажытныя Купальні Майсея.

Абноўлена 03.10.2017 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця