Пошук

02.10.2017 11:58   ru.radiovaticana.va / Catholic.by

Арцыбіскуп Ліёнскі кардынал Філіп Барбарэн запрасіў разведзеных і тых, хто заключыў паўторны шлюб, прыняць удзел у адмысловай сустрэчы, арганізаванай для іх у ліёнскай катэдры 15 кастрычніка.

Як патлумачыў кардынал, мэта форуму — паказаць, што «перш за ўсё мы патрабуем кожнага з іх, на якім бы шляху яны ні знаходзіліся, таму што мы ўсе ўтвараем Касцёл».

Арцыбіскуп Ліёнскі падкрэсліў, што, паводле восьмай главы паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, неабходна сведчыць пра міласэрнасць Бога, мацнейшую за ўсе цяжкасці і падзелы.

Цытуючы папу Бэнэдыкта XVI, французскі іерарх падкрэслівае, што менавіта гэтыя людзі могуць быць носьбітамі навізны ў Касцёле. Звяртаючыся да разведзеных і людзей у паўторным сужэнстве, кардынал піша: «Дзякуючы перажытым цярпенням вам ёсць што сказаць, каб дапамагчы ўсім ісці наперад».

У сваім запрашэнні кардынал Барбарэн адзначае: «Калі ты лічыш, што цябе асуджаюць, не прымаюць або выключаюць з нашага Касцёла з прычыны твайго сямейнага становішча, я прашу ў цябе прабачэння, таму што такія адносіны не адлюстроўваюць сэрца служыцеля», якім «я хачу і павінен быць як біскуп».

Абноўлена 03.10.2017 12:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця