У духоўных семінарыях завяршаецца рэгістрацыя на першы курс навучання. І хоць Касцёл на Захадзе ўжо даўно перажывае недахоп пакліканняў, і там ёсць выключэнні. Рэкорднай колькасцю семінарыстаў адзначана ў гэтым годзе англійская дыяцэзія ў Портмундзе. Агулам іх стала ўжо 14.
Куды лепш выглядае сітуацыя па іншы бок акіяна. У семінарыю ў Філадэльфіі (ЗША) паступілі 167 навучэнцаў. У гэтым годзе зафіксаваны чарговы рэкорд, хоць тэндэнцыя да павелічэння росту пакліканняў там трымаецца ўжо некалькі гадоў — пераважна дзякуючы харызматычнаму біскупу, нашчадку амерыканскіх індзейцаў Чарльзу Чапуту.
Два гады таму біскуп прымаў у сваёй дыяцэзіі Сусветную сустрэчу сем’яў. З гэтай нагоды папа Францішак наведаў тады мясцовую духоўную семінарыю, што, як кажа яе рэктар, у сваю чаргу таксама пазітыўна паўплывала на ажыўленне душпастырства пакліканняў.