Пошук

14.09.2017 10:19   kmc.media / Catholic.by

Бельгійскае рэлігійнае Таварыства Братоў Міласэрнасці, нягледзячы на заклік папы Францішка, будзе працягваць дазваляць эўтаназію ў 15 псіхіятрычных бальніцах, якімі яно кіруе ў Бельгіі.

На прэс-канферэнцыі 12 верасня лідары бельгійскага Таварыства Братоў Міласэрнасці адзначылі, што лічаць іх палітыку не супярэчнай каталіцкаму маральнаму вучэнню, пры гэтым падкрэсліўшы, што «не можа быць і сумневу» ў іх вернасці вучэнню Касцёла. Паводле прадстаўнікоў рэлігійнага таварыства, іх палітыка «абараняе ідэю таго, што жыццё трэба захоўваць», але адначасова паважае свабоду ўрача «праводзіць эўтаназію ці не» ў іх бальніцах. У паведамленні прагучала таксама, што ўрачы маюць права адмовіцца ад правядзення эўтаназіі.

Таварыства Братоў Міласэрнасці прыняло дадзеную палітыку ў іх бельгійскіх клініках у красавіку 2017 г. Настаяцель таварыства брат Рэнэ Стокман асудзіў іх рашэнне і звярнуўся да Ватыкана з просьбай умяшацца.

Паводле рашэння Апостальскай Сталіцы, правінцыя Таварыства Братоў Міласэрнасці ў Бельгіі да канца жніўня мела час, каб запэўніць, што ва ўстановах, якія ім належаць, не будзе праводзіцца эўтаназія.

Брат Стокман у жніўні таксама адзначыў, што ў выпадку непадпарадкавання закліку Пантыфіка клінікі будуць пазбаўлены каталіцкай ідэнтычнасці.

Абноўлена 14.09.2017 10:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.