Пошук

08.09.2017 10:34   rublev.com / Catholic.by

У каталіцкім універсітэце Нотр-Дам г. Саўт-Бэнд стартавала новая праграма «Наш адказ», якая дае людзям магчымасць не толькі «сустрэцца з рэальнасцю» жыцця хрысціян, якіх пераследуюць, але і зразумець, як гэтыя хрысціяне рэагуюць на несправядлівасць.

Як паведамляе The Christian Post, курс створаны для тых, хто «хоча задумацца пра рэальнасць рэлігійных пераследаў сёння».

У сямісерыйным адукацыйным курсе ўдзельнікам расказваюць пра тое, калі церпячыя пераслед хрысціяне прымаюць рашэнне мігрыраваць або скрывацца, і пра плён гэтых рашэнняў.

Праграма з’яўляецца развіццём наватарскага праекта Under Caesar's Sword ва ўніверсітэце Нотр-Дам. Мэта праекта — выяўленне імклівага распаўсюджвання пераследу хрысціян у свеце.

На пачатку курса ідзе агляд жыцця Езуса Хрыста і гісторыі Касцёла, затым цыкл уключае ў сябе агляд пераследу, а таксама аповеды хрысціян, якія выжылі, пра мучаніцтва, абарону правоў чалавека, прабачэнне і наладжванне адносін.

«Тут вы сапраўды знойдзеце праўдзівыя гісторыі, але таксама і больш глыбокую праўду… Хрысціянскія супольнасці ў горшых абставінах паказваюць нам прыклад для нашага асабістага жыцця», — гаворыцца ў брашуры да курса.

Праект Under Caesar's Sword распрацоўваўся на працягу трох гадоў Інстытутам рэлігійнай свабоды ў супрацоўніцтве з універсітэтам Нотр-Дам як праект Рэлігійнай свабоды Універсітэта Джорджтауна. У справаздачы дабрачыннага фонда Джона Тэмплтона прааналізавана больш за 30 краін, дзе хрысціяне церпяць найбольш жорсткі пераслед.

Акрамя «Нашага адказу», у інтэрнэце ёсць яшчэ адзін адукацыйны курс «Хрысціяне, якія супрацьстаяць пераследу» (Christians Confronting Persecution). Ён разлічаны на педагогаў, святароў і дарослых, якія зацікаўлены ў тым, каб пазнаць «рэальнасць пераследу праз прызму веры».

Абноўлена 08.09.2017 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.