Пошук

07.09.2017 14:35   Пераклад і адаптацыя: Ілья Лапато / domradio.de

Прадстаўнікі буйнейшых Цэркваў Германіі — каталіцызму і пратэстантызму — доўгі час займалі відавочную дыстанцыю ў пазіцыі да партыі Альтэрнатыва для Германіі (AfD).

picture alliance/Rolf Haid

Неўзабаве перад выбарамі ў Бундэстаг, якія адбудуцца 24 верасня, зямельная фракцыя AfD у зямлі Райнланд-Пфальф прадставіла міжрэгіянальны «царкоўна-палітычны маніфест», у якім паказвае магчымасці альтэрнатыўнай палітыкі з пункту гледжання хрысціянскай этыкі.

6 верасня перад журналістамі ў Майнцы была прадстаўлена «кароткая версія» маніфесту пад назвай «Розум і адказнасць.

Падчас прэс-канферэнцыі AfD. Фота: Moritz Dege (dr)

За альтэрнатыўную палітыку з пункту хрысціянскай этыкі». Аўтар — Міхаэль Фрыш, рэлігійна-палітычны спікер фракцыі і дыпламаваны настаўнік матэматыкі і каталіцкай канфесіі.

AfD: «Дабрабыт уласнага народа як аснова»

Як падкрэсліваецца ў кароткай версіі «маніфесту», AfD звяртаецца да глыбінных каштоўнасцяў еўрапейскай культуры, на якую паўплывала хрысціянства. Захаванне гэтай культуры пры адначасовай павазе іншых культур і рэлігій павінна быць першачарговай мэтай палітыкі.

AfD выступае за права кожнага народа захоўваць сваю ідэнтычнасць і абараняць сваё існаванне ў мультыкультурным грамадстве. У сувязі з гэтым AfD звяртаецца да палітыкаў з просьбай забяспечваць дабрабыт найперш уласнага народа пры ўсёй салідарнасці з патрабуючымі дапамогі ў свеце.

«Наш крыж не свастыка»

Фракцыя AfD зямлі Райнланд-Пфальц таксама «катэгарычна асуджае закасцянеласць ва ўзаемаадносінах» паміж AfD і Цэрквамі. Як гаворыцца ў маніфесце, гэта ні ў якім разе не дапаможа.

Зазначаецца, што хрысціянская вера і палітыка AfD не супярэчаць адна адной. Партыя асуджае таксама тое, што нягледзячы на крытыку яе палітыкі Цэрквамі, «самі Цэрквы проста маўчаць у спрэчных момантах іншых партый, якія ў такіх рэчах як аборт, гендар, а таксама сям’я і шлюб распаўсюджваюць зусім не хрысціянскія каштоўнасці».

«Маніфест» заклікае Цэрквы да дыялогу, заснаванага на павазе. Старшыня зямельнай фракцыі AfD Увэ Юнге папракнуў Цэрквы таксама ў тым, што яны цалкам асуджаюць яго партыю. Пад дэвізам «Наш крыж не свастыка» у Кёльне адбыўся пратэст супраць дня партыі AfD, падчас якога партыю параўноўвалі са злачынцамі нацыянал-сацыялізму.

Прадстаўнікі абедзвюх буйных Цэркваў у Германіі адрэагавалі на заяву AfD, трымаючы дыстанцыю.

Фота: Harald Kaster, Allgemeine Zeitung

Каментуючы папрок Цэрквам у маніфесце біскуп з Трыра Стэфан Акерман адзначыў, што «маўчанне Цэркваў у спрэчных момантах іншых партый» абагульнена і не з’яўляецца праўдай. Адначасова ён адзначыў гатоўнасць яго дыяцэзіі да дыялогу са складальнікамі маніфесту, калі такая гатоўнасць будзе з боку AfD.

Абноўлена 07.09.2017 14:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа