Пошук

06.09.2017 16:00   Ілья Лапато / Catholic.by

Прадстаўнікі 28 краін прымаюць удзел у Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс», які сёлета ўпершыню праходзіць у Мюнхене. У ліку амаль 200 удзельнікаў — сем беларусаў.

Узначальвае беларускую дэлегацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На форум прыбудзе таксама кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня.

У ліку дакладчыкаў на форуме і гісторык па Усходняй Еўропе з універсітэта ў Майнцы — беларуска др. Алена Альшанская.

Сёлета кангрэс праходзіць пад дэвізам «Крызіс як шанец для Еўропы. Адказнасць Цэркваў».

Сваё прывітальнае слова да сабраных пераслаў папа Францішак, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Бундэстага Норберт Ламерт, а таксама старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Германіі кардынал Райнхард Маркс.

Падчас кангрэса пройдуць выступленні па наступных тэмах:

  • ідэнтыфікацыя, якая яднае Усходнюю і Цэнтральную Еўропу — сацыяльна-навуковыя дыягназы і касцёльныя шансы тэрапіі ў час еўрапейскага крызісу
  • асаблівасці еўрапейскага крызісу з пункту гледжання палітыкі
  • асаблівасці еўрапейскага крызісу з пункту гледжання Германіі
  •  Еўропа падчас крызісу — унутраны і знешні бакі

«Рэнавабіс» — нямецкая дабрачынная арганізацыя з цэнтрам у горадзе Фрайзінг, заснаваная ў знак салідарнасці нямецкіх католікаў з людзьмі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Абноўлена 07.09.2017 10:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця