Пошук

01.09.2017 10:06   ru.radiovaticana.va / Catholic.by

«Працягваць дыялог любым коштам», — пра гэта заявіла Камісія па пытаннях справядлівасці і міру пры Канферэнцыі паўднёвакарэйскіх біскупаў. Сустрэча іерархаў адбылася пасля чарговага запуску паўночнакарэйскай ракеты.

Біскупы выказваюць глыбокую занепакоенасць адносна жадання паўднёвакарэйскага ўраду разгарнуць сістэму супрацьракетнай абароны THAAD (Terminal High Altitude Area Defense). Камісія «заклікае перагледзець разгортванне гэтай сістэмы, якая можа стварыць сур’ёзныя цяжкасці не толькі ў адносінах паміж дзвюма Карэямі, але і ў міжнародных адносінах».

Іерархі Паўднёвай Карэі ўжо выступалі з афіцыйнымі заявамі — 15 ліпеня і 15 жніўня. У апошняй з іх біскупы заявілі, што «Касцёл у Карэі рашуча асуджае ўсе безразважныя правакацыі з боку Паўночнай Карэі і выступае супраць любых дзеянняў, якія ўзмацняюць напружанасць на Карэйскім паўвостраве і такім чынам збочваюць са шляху міру».

Біскупы выступаюць супраць далейшых ракетных выпрабаванняў і асуджаюць жаданне назапашваць узбраенні ў краіне пад маркай гэтых выпрабаванняў.

Абноўлена 01.09.2017 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця