Пошук

01.09.2017 09:42   ekai.pl / Catholic.by

«Не існуе сужэнстваў паміж асобамі аднаго полу», — сказаў Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ адразу пасля прыбыцця ў Аўстралію ў інтэрв’ю мясцовым журналістам.

Да Патрыярха было скіравана менавіта гэтае пытанне, бо ў гэтыя дні ў Аўстраліі праходзіць жывая грамадская дыскусія, выкліканая хуткім рэферэндумам на тэму сужэнства і легалізацыі аднаполых саюзаў. Рэферэндум пройдзе 12 кастрычніка.

Спасылаючыся на Святое Пісанне, Тавадрас ІІ патлумачыў, што Бог устанавіў саюз мужчыны і жанчыны, іншыя ж формы з’яўляюцца недапушчальнымі і грэшнымі. «З пункту гледжання хрысціянскай веры, саюзы такога роду трэба цалкам адкінуць», — дадаў Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы.

Іерарх на працягу дзесяці дзён будзе прабываць у Аўстраліі, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады і Копцкай Царквы, мясцовая супольнасць якой — трэцяя па велічыні за межамі Егіпта.

Абноўлена 01.09.2017 12:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця