Пошук

31.08.2017 12:18   grandukraine.com / Catholic.by

У розных частках свету можна сустрэць скульптуры Хрыста, якія ўражваюць сваімі памерамі і месцамі знаходжання. Мы прызвычаіліся бачыць іх на ўзгорках або на вяршынях гор, аднак найбольш незвычайным месцазнаходжаннем падобных скульптур з’яўляецца дно мора альбо акіяна.

«Хрыстус з бездані» (бухта Сан-Фрутуозо, Італія)

«Хрыстус з бездані» — назва статуі Езуса Хрыста, якая знаходзіцца на дне мора ў бухце Сан-Фрутуозо, недалёка ад Генуі ў водах Італьянскай Рыўеры.

Фігура вышынёй каля 2,5 метраў усталявана 22 жніўня 1954 года на 17-мятровай глыбіні. Ідэя стварэння падводнай скульптуры Збаўцы ўпершыню прыйшла італьянскаму дайверу Дуіліё Маркантэ падчас падводнай медытацыі. Акрамя выключна рэлігійных аспектаў Маркантэ такім чынам хацеў увекавечыць памяць Дарыё Ганзаці, першага італьянца-аквалангіста, які загінуў на гэтым месцы ў 1947 годзе.

Бронзавая фігура Хрыста была выканана скульптарам Гвідо Галецці. Яе вышыня складае каля 2,5 метраў. Твар Збаўцы звернуты ўверх, да паверхні мора і неба над ім, да паверхні скіраваны і ўзнятыя рукі.

Статуя з’яўляецца даволі папулярным аб’ектам сярод нырцоў. Гэтаму спрыяе таксама выключная празрыстасць вады ў бухце. У 2003 годзе статуя, за 50 гадоў пад вадой заросшая водарасцямі і пазбаўленая рукі з прычыны няўдала спушчанага якара, была паднята на зямлю, ачышчана і адрэстаўравана, а на дне быў пабудаваны новы пастамент. 17 ліпеня 2004 года фігура была ўсталявана на сваім былым месцы.

Статуя Хрыста Збаўцы пад вадой у Мальце

Падводная 13-тонная бетонавая скульптура Хрыста знаходзіцца на дне мора недалёка ад астравоў Святога Паўла Мальтыйскага архіпелага побач з Malta’s Marine Park.

Гэтая славутая падводная скульптура Хрыста была выканана вядомым мальтыйскім скульптарам Альфрэдам Камілеры Каучы. Працы па дызайну і вырабу падводнай статуі былі аплочаны камітэтам мальтыйскіх дайвераў. Прадстаўнікі камітэта даручылі Альфрэду Каучы гэтую працу з нагоды першага візіту ў Мальту папы Яна Паўла ІІ (1990 г.).
Першапачаткова статуя знаходзілася на глыбіні каля 38 метраў, але ў 2000 годзе была перанесена на новае месца — глыбінёй прыкладна ў 10 метраў.

Статуя Езуса Хрыста ў Флорыдзе

Фігура Хрыста ля ўзбярэжжа вострава Кі Ларго знаходзіцца не глыбока ў акіяне, а ўсяго толькі на глыбіні 8 метраў. 25 жніўня 1965 года яна была ўсталявана на рыфе і карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Абноўлена 31.08.2017 12:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа