Пошук

02.02.2021 13:01   Паводле: Deon.pl / Catholic.by
Фота: CNS / Paul Haring

З прычыны другой хвалі пандэміі Ватыканскія музеі не працавалі 88 дзён. У дзейнасці ўстановы гэта быў найдаўжэйшы перапынак за час пасля Другой сусветнай вайны.

Як са спасылкай на агенцтва РАР паведамляе Deon.pl, раніцай 1 лютага дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята прывітала першага наведвальніка галінкай мімозы.

Гэта быў самы вялікі перапынак у дзейнасці музеяў за час пасля Другой сусветнай вайны.

Не нашмат карацейшым быў лакдаўн у першую хвалю пандэміі ўвесну мінулага года.

Музеі будуць адкрытыя з панядзелка па суботу ад 8.30 да 18.30 па рымскім часе. Уваход апошняга наведвальніка — у 16.30.

Кіраўніцтва музеяў запэўнівае, што на працягу ўсёй 7-кіламетровай трасы забяспечаны ўмовы поўнай санітарнай бяспекі. Акрамя гэтага, цяпер у Рыме няма вялікіх натоўпаў, якія звычайна «штурмавалі» Ватыканскія музеі.

За час без наведвальнікаў у музеях вяліся шматлікія рэстаўрацыйныя працы.

У Вечным горадзе можна ўжо наведваць таксама Калізей і Рымскі форум. Будуць адчынены і іншыя буйныя музеі, у тым ліку Капіталійскія і Галерэя Баргезэ.

Абноўлена 02.02.2021 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.