На самай высокай вяршыні Бэшчад, гары Пікуй (1405 м над узроўнем мора) ва Украіне 24 жніўня ўсталявалі статую Хрыста. Нагодай стаў дзень незалежнасці Украіны.
Інсталяцыя была здзейснена па ініцыятыве мясцовых грэка-католікаў і праваслаўных Кіеўскага Патрыярхату.
Гара Пікуй знаходзіцца ў масіве галоўнага хрыбта ўсходніх Бэшчад, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Гэты горны ланцуг аддзяляе Львоўскую акругу ад Закарпацця. З вяршыні адкрываецца прыгожы краявід на ўсе Бэшчады, уключаючы іх польскую частку.