Пошук

18.08.2017 15:11   sib-catholic.ru / Catholic.by

17 верасня Каталіцкі Касцёл у ЗША правядзе «Нядзелю катэхізатара» на тэму місіянерства. Дэвізам гэтага адмысловага дня будзе заклік «Жыць як вучні-місіянеры».

Такое мерапрыемства праходзіць у краіне штогод у трэцюю нядзелю верасня і з’яўляецца «добрай магчымасцю задумацца пра ролю кожнага чалавека, якую ён моцай сакрамэнту хросту адыгрывае ў перадаванні веры і ў сведчанні Евангелля», — адзначаецца ў інфармацыйным паведамленні біскупскай канферэнцыі ЗША.

Ксёндз прэлат Леанард Блэр, які ўзначальвае Біскупскую камісію па евангелізацыі і катэхізацыі, звярнуўся да паствы з пасланнем, заклікаючы вернікаў прыняць удзел у «Нядзелі катэхізатара».

«Я малюся, — піша святар, — каб праз сакрамэнты, прыватную малітву, глыбокае пазнанне веры і евангельскае сведчанне мы маглі ўзрастаць у любові Пана і пашыраць евангелізацыйную місію Касцёла».

Абноўлена 19.09.2017 16:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.