«Я адчуваю сябе як сучасны Хуан Дзіега, бо атрымаў шанс распавесці гэтую гісторыю», — адзначыў рэжысёр анімацыйнага фільма «Цепейяк» Энрыке Наварэтэ, які працаваў пры некаторых праектах кінакампаніі Dreamworks («Прынц Егіпта», «Шрэк 2», «Мадагаскар»).
Новы фільм, створаны ў анімацыі 3D, распавядзе пра Маці Божую з Гвадэлупы і цудоўную выяву, якую ўшаноўваюць у нацыянальным санктуарыі Мексікі. Аб’яўленне Марыі мясцоваму селяніну святому Хуану Дзіега з’яўляецца ключавым момантам у гісторыі гэтай амерыканскай краіны. Гэта падзея, як нагадаў сцэнарыст і прадзюсер фільма Хуан Ігнацыё Пена, прывяла да прымірэння іспанскай і ацтэкскай культур.
Назва мультфільма «Цепейяк» звязана з назвай узгорку, на якім малады герой убачыў Маці Божую. Плануецца, што ў кінапракаце фільм з’явіцца ў канцы 2018 года.