Пошук

07.08.2017 15:40   be.radiovaticana.va / Catholic.by

350 спевакоў і 120 інструменталістаў абяруць на кастынгах арганізатары Сусветных дзён моладзі ў Панаме, якія пройдуць зімой 2019 г. З ліпеня па верасень у парафіях Панамскай архідыяцэзіі праходзяць музычныя семінары для маладых людзей, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў музычным адборы.

Хор і аркестр, створаныя спецыяльна да моладзевага форуму, зоймуцца музычным афармленнем пяці асноўных цырымоній. Канчатковы склад вакалістаў і музыкантаў будзе вызначаны ў канцы 2017 г. Падчас цяперашніх музычных семінараў удзельнікі знаёмяцца з тэорыяй музыкі, сальфеджыо і практыкай харавога спеву.

Як паведаміў арцыбіскуп Хасэ Улоа Мендзіета, хор Сусветных дзён павінен стаць моладзевым калектывам Цэнтральнай Амерыкі, таму для ўдзелу ў праслухоўваннях запрошаны ў першую чаргу маладыя людзі з гэтай часткі свету, якім споўнілася 16 гадоў.

Асноўныя падзеі Сусветных дзён моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. Дні ў дыяцэзіях, якія будуць папярэднічаць сустрэчы ў сталіцы, пройдуць з 17 па 21 студзеня 2019 г. у Панаме, Коста-Рыка і Нікарагуа.

Абноўлена 07.08.2017 15:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця