Пошук

21.07.2017 16:55   deon.pl
Фота Marqués de la Force CC BY-SA 3.0 via Wikimedia Commons

Колькасць пакліканняў у закрыты кляштар кармэлітанак узрасла настолькі, што кіраўніцтва ордэну вырашыла адкрыць яшчэ адзін кляштар.

Добрая навіна прыйшла са Злучаных Штатаў Амерыкі. У клаўзуровым кляштары сясцёр кармэлітанак босых у Марыстане (штат Нью-Джэрсі) узрасла колькасць пакліканняў. На сёння ў кляштары, разлічаным на 18 манахінь, жыве ўжо 21 сястра. І колькасць дзяўчат, якія распачынаюць пастулат, павялічваецца.

Настаяцельніца кляштару, с. Тэрэза Катульскі, аб’явіла аб адкрыцці яшчэ аднаго кляштару на Мальце: «Мы ўдзячныя Пану Богу за развіццё нашай супольнасці. Яшчэ некалькі гадоў таму нас было так мала, а сёння так шмат дзяўчат шукае адказу на пакліканне да кантэмпляцыі. Гэта цуд, які адбываецца на нашых вачах».

На Мальту адправіцца пяць сясцёр, каб несці служэнне мясцоваму Касцёлу ў новым кляштары. Каталіцкая традыцыя на востраве мае глыбокія карані, але ў апошнія гады настроі грамадства пад уплывам секулярызацыі змяняюцца і там, у выніку чаго грамадства становіцца ўсё менш каталіцкім.

Супольнасць кармэлітанак босых была заснавана ў XVI ст. у выніку рэформы ордэна кармэлітаў св. Тэрэзай ад Езуса і св. Янам ад Крыжа. Жыццё ў клаўзуры з’яўляецца выражэннем і спосабам наследаваць Хрыста згодна з евангельскімі парадамі.  Кіруючыся пакліканнем да кантэмпляцыі (малітва ў засяроджанні), кармэлітанкі босыя даюць абавязак захоўваць закрыты стыль жыцця.

Абноўлена 21.07.2017 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.