Пошук


Цім Фэран, кіраўнік брытанскай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, адмовіўся 14 чэрвеня ад сваёй пасады, спасылаючыся на немагчымасць рабіць працу і адначасова быць верным сваім хрысціянскім перакананням.

«Быць палітычным лідарам — асабліва прагрэсіўнай ліберальнай партыі ў 2017 годзе — і жыць як перакананы хрысціянін, верна прытрымліваючыся біблейскага вучэння, стала для мяне немагчымым», — адзначыў ён у сваім блогу.


Журналісты лева-ліберальнай прэсы рэгулярна задавалі Ціму Фэрану пытанні не пра палітыку яго партыі, а пра тое, ці лічыць ён гомасексуальныя стасункі грахом і як ставіцца да абортаў. Па меркаванні назіральнікаў, такое стаўленне прэсы шкодзіла перспектывам яго партыі на выбарах.

«З самага першага дня майго кіраўніцтва мяне пыталіся пра маю хрысціянскую веру... Відавочна, я апынуўся пад лупай журналістаў з-за таго, у што і ў Каго я веру. У такім выпадку мы падманваем сябе, калі думаем, што яшчэ жывём у талерантным ліберальным грамадстве», — напісаў палітык, які заявіў, што заўсёды гатовы абараняць правы і свабоды людзей іншых поглядаў.

Фэран адзначыў, што кіраўніцтва партыяй, у якой ён быў з 16 гадоў, было для яго найвялікшым гонарам.

«Уявіце, дзеля чаго ў такім выпадку я добраахвотна адмаўляюся ад гэтага гонару. Паводле слоў Ісака Уотса, гэта "нешта такое цудоўнае, такое боскае, што патрабуе майго сэрца, майго жыцця, мяне цалкам"», — заключыў Цім Фэран.

Апошнія словы ўзятыя з духоўнага гімну 1707 году «Калі аглядаю цудоўны
Крыж» (When I Survey the Wondrous Cross), як гаворыцца ў каментары рэдакцыі да артыкула Фэрана.


Аляксандр Гелагаеў паводле blogs.spectator.co.uk

Абноўлена 12.07.2017 00:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа