Пошук

07.11.2024 11:00   Тэкст: Аляксей Бука / Фота: Вольга Хруль / Catholic.by

6 лістапада ў катэдральным касцеле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве (Расія) адбылася святая Імша аб вечным жыцці для памерлага айца Пятра Карнелюка OFMConv.

Настаяцель францішканскага кляштара ў Маскве і душпастыр маскоўскіх беларусаў каталіцкага веравызнаньня адышоў у вечнасць 4 лістапада.

Набажэнства адбылося з удзелам ардынарыя архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі арцыбіскупа Паоло Пэццы, Апостальскага Нунцыя ў Расіі арцыбіскупа Джаванні Д’Аньела і ардынарыя дыяцэзіі святога Клімэнта ў Саратаве біскупа Клеменса Пікеля, братоў францішканаў Расійскай кустодыі, шматлікіх святароў і манаскіх асобаў.

Поўная святыня вернікаў стала сведчаннем сапраўднай любові да айца Пятра.

Пад гукі аргана і малітоўныя спевы ў выкананні хору, што асабліва любіў спачылы айцец Пётр, які меў музычную адукацыю, вернікі развіталіся са сваім душпастырам. У суботу ў Маскве будзе цэлебравацца Імша на беларускай мове ў памяць пра душпастыра мсцовых беларусаў, які так нечакана пакінуў сваю паству.

Пасля Імшы і развітання ў маскоўскай катэдры машына з труной айца Пятра рушыла на яго радзіму, у Беларусь, да роднага дома ў вёсцы Старое Сяло на Брэстчыне.

Пахаванне спачылага айца Пятра Карнелюка адбудзецца ў пятніцу 8 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінскаая дыяцэзія, Брэсцкі дэканат). Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 13.30.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа