Пошук

20.09.2024 08:00   Каталіцкая інфармацыйная служба Цэнтральнай Азіі / Catholic.by

19 верасня ў сталіцы Казахстана Астане распачалася братэрская сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі.

На ёй сабраліся разам іерархі Касцёла з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Касцёл у нашай краіне на форуме прадстаўляюць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама намеснік Старшыні ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны сакратар беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Юрый Касабуцкі.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзиць таксама асабісты сакратар арцыбіскупа Станеўскага ксёндз канонік Юрый Ясевіч.

Фармат сустрэчы біскупаў у Астане менавіта братэрскі, а не афіцыйны.

У першы дзень сабраныя іеарархі разам цэлебравалі святую Імшу.

Яны таксама наведалі былы савецкі канцлагер пад назвай АЛЖИР — абрэвіятура ад рускай назвы Акмолинский лагерь жен изменников родины — які ўваходзіў у сістэму сталінскага ГУЛАГу. Там удзельники сустрэчы ўшанавалі памяць усіх нявінна рэпрэсаваных.

Адбылося таксама першае працоўнае пасяджэнне.

Пасля яго біскупы наведалі францішканскі кляштар у Астане — месца, дзе яшчэ ў часы СССР з’явіўся першы на гэтых землях каталіцкі касцёл.

 

Абноўлена 22.09.2024 20:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.