У суботу 15 ліпеня беларуская каталіцкая супольнасць Кракава (Польшча) здзейсніла пілігрымку ў Чэнстахову.
Група беларусаў на чале са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко наведалі галоўны Марыйны санктуарый Польшчы, што знаходзіцца ў Яснагорскім кляштары паўлінаў у горадзе Чэнстахова.
Пілігрымкі сталі ўжо добрай традыцыяй для супольнасці: у іх бяруць удзел і дарослыя, і дзеці. З кожным разам колькасць удзельнікаў павялічваецца.
Пілігрымы маліліся на святой Імшы ў капліцы каля цудадзейнага абраза Маці Божай, а душпастыр супольнасці ўдзельнічаў у цэлебрацыі святой Імшы, падчас якой былі ўзгаданы і пілігрымы з Беларусі.