Пошук

18.03.2024 09:09   Тэкст: Яна Чайко / Фота: удзельнікаў пілігрымкі / Catholic.by

16 сакавіка супольнасць беларусаў-католікаў Кракава (Польшча) разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко арганізавалі пакутны выезд у Кальварыю Зэбжыдоўскую.

Гэты горад на поўдні Польшчы вядомы пасійна-марыйным санктуарыем айцоў бэрнардынаў, які з’яўляецца адзінай у свеце Кальварыяй у спісе ЮНЕСКА. У склад комплекса ўваходзіць базыліка, кляштар і Крыжовы шлях даўжынёй 5 км з 42-я каплічкамі.

Па дарозе да беларусаў далучылася група палякаў, і яны разам прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы над Мукай Пана на дзвюх мовах.

Такі пакутны выезд дапамог вернікам больш плённа перажыць час Вялікага посту.

Святыя Імшы на беларускай мове адбваюцца ў Кракаве штонядзелю ў 15.30 у касцёле сввятога Стэфана (Sienkiewicza, 19). Перад Імшой ёсць магчымасць споведзі, пасля — тэматычная сустрэча.

Абноўлена 18.03.2024 16:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця