Пошук

13.02.2024 16:17   Паводле: КАІ / Catholic.by
Біскуп Раймо Гаярола. Фота: Daniel Ibáñez / EWTN

Новы біскуп Хельсінкі Раймо Гаярола лічыць, што ў Фінляндыі, якая калісьці належала да гістарычнай Магілёўскай мітраполіі, замала касцёлаў і яны недастаткова вялікія, каб змясціць вернікаў.

Пасвячаны ў лістападзе мінулага года іерарх візітуе парафіі сваёй вялікай дыяцэзіі, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Нядаўна ён наведаў парафію святога Олафа ў горадзе Ювяскюля, што знаходзіцца у 270 км ад Хельсінкі. Там біскуп цэлебраваў Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе мясцовых католікаў. У сацыяльных сетках іерарх напісаў, што касцёл быў перапоўнены людзьмі. Пытанне недахопу месца было ўзнята на сустрэчы біскупа з парафіяльнай радай і з фінансавай радай парафіі.

Ва ўсёй Фінляндыі дзейнічае восем каталіцкіх парафій. У краіне нясуць служэнне 30 святароў і налічваецца 17 тыс. афіцыйна зарэгістраваных вернікаў, хоць паводле некаторых ацэнак іх фактычна ў два разы больш, у большасці эмігрантаў.

Біскуп Гаярола, якому сёлета спаўняецца 55 гадоў, па паходжанні баск, па першай адукацыі медык. Ён належыць на прэлатуры Opus Dei. У 2006 годзе прыехаў у Фінляндыю для душпастырскай працы.

Папярэдні біскуп Хельсінкі фін Тээму Сіпа падаў у адстаўку ў 2019 годз па стане здароўя. Наступніка дыяцэзія чакала ажно да лістапада мінулага года. У гэты час яе адміністратарам быў малады італьянскі святар Марко Пасіната.

Абноўлена 13.02.2024 17:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа