Пошук

23.01.2024 14:19   Паводле: КАІ / Пераклад: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: CCEE

24–26 студзеня ў сталіцы Кеніі Найробі збяруцца еўрапейскія і афрыканскія біскупы, каб супольна абмеркаваць леташнюю першую сесію Сіноду Біскупаў па сінадальнасці. 

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, cустрэча арганізаваная Радай Канферэнцый Біскупаў Еўропы (CCEE) і Сімпозіумам Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM).

У першы дзень прэзідэнт SECAM кардынал Фрыдалін Амбонга Бэсунгу з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і віцэ-прэзідэнт CCEE кардынал Жан-Клод Ольрыш з Люксембурга прадставіць два пункты гледжання на тэму: «Разуменне новага сінадальнага Касцёла ў святле Prædicate Evangelium». 

Потым прэзідэнт CCEE арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас і віцэ-прэзідэнт SECAM арцыбіскуп Лусіу Андрысэ Муандула з Мазамбіка прадставяць «Кантынентальныя ўражанні ад першай сесіі Сіноду па сінадальнасці».

Другі дзень будзе прысвечаны тэме: «Як Касцёл можа слухаць маладых людзей у Афрыцы і Еўропе ў святле сінадальнага працэсу». Гэтае разважанне прадставяць арцыбіскуп Аляксандр Жолі з Францыі і біскуп Бэрнардын Фрэнсіс Мфумбуса з Танзаніі.

У трэці дзень біскупы абодвух кантынентаў будуць цэлебраваць святую Імшу ў катэдры Найробі.

Абноўлена 23.01.2024 14:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця