Папская дзіцячая бальніца Bambino Gesù (Дзіцятка Езуса) не прыняла ахвяраванне ў памеры 1,5 млн еўра.
Як паінфармавала 12 студзеня італьянская газета La Repubblica, прычынаю адмовы прыняць ахвяраванне стаў той факт, што ахвярадаўцам была італьянская фірма па вытворчасці ўзбраенняў Leonardo.
Як адзначае Каталіцкае інфармацыйгнае агенцтва КАІ, паведамляючы пра гэта, La Repubblica, не спасылаючыся на канкрэтных асоб, прыводзіць меркаванне з ватыканскіх колаў, што гэта стала б праблемай у той час, калі свет перажывае крывавыя войны, якія Папа Францішак штодзённа асуджае.
Са свайго боку, як заўважае газета, канцэрн палічыў гэта незразумелым. Там патлумачылі, што абаронная сістэма, вытворчасцю якой займаецца фірма, не ўжываецца на ніводнай з цяперашніх войнаў, пачынаючы з Блізкага Усходу і Украіны.
Паводле La Repubblica, пасля адмовы папскай дзіцячай бальніцы прыняць ахвяраванне, 1,5 млн еўра былі пералічаны дзіцячай бальніцы ў Генуі.
Падаючы гэтую інфармацыю, СМІ адзначаюць, што Папа Францішак шмат разоў казаў пра войны і канфлікты ў свеце і заклікаў да міру. Пантыфік сцвярджае, што карысць ад войнаў маюць толькі вытворцы ўзбраенняў, між тым як людзі пакутуюць.